Лі Кэцян і Ангела Меркель выступілі з прамовай на закрыцці 9-га Кітайска-германскага форуму эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва
  2018-07-11 09:56:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак увечары па мясцовым часе прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сумесна з канцлерам Германіі Ангелай Меркель выступілі з прамовай на цырымоніі закрыцця 9-га Кітайска-германскага форуму эканамічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва.

Лі Кэцян паказаў, што неабходна раскрыць патэнцыял гандлю, у далейшым павысіць узровень гандлёвай лібералізацыі, пашырыць гандаль паслугамі. Прэм'ер Дзяржсавета падкрэсліў, што эканамічнае і тэхналагічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Германіяй цесна звязана са свабоднай і адкрытай гандлёва-інвестыцыйнай асяроддзем. Два бакі пацвердзілі намер сумесна абараняць свабодны гандаль, рашуча выступаць супраць пратэкцыянізму, падтрымліваць шматбаковую гандлёвую сістэму.

А.Меркель адзначыла, што апошнія гады германска-кітайскае супрацоўніцтва бесперапынна атрымлівала новыя вынікі, штучны інтэлект і электрамабілі становяцца новымі сферамі супрацоўніцтва дзвюх краін. Паводле яе слоў, сёння два бакі падпісалі пагадненні аб высокаўзроўневым супрацоўніцтве, якія значна прасунуць узаемадзеянне дзвюх краін. Інвестыцыі Кітая ў Германіі выйшлі на новы этап, і Германія ставіцца да гэтага адкрыта і вітае павелічэнне інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў у Германіі. Яна таксама адзначыла, што ФРГ мае намер аб'яднаць сумесныя з КНР намаганні па падтрымцы свабоднага гандлю і супраць гандлёвага пратэкцыянізму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040