З пачатку правядзення ЧС па футболе кітайская паліцыя раскрыла звыш 300 спраў аб незаконных стаўках
  2018-07-12 15:46:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На час правядзення Чэмпіянату свету па футболе органы грамадскай бяспекі Кітая ўзмацнілі работу па барацьбе з незаконнымі футбольнымі стаўкамі. Пра гэта паведаміла напярэдадні Міністэрства грамадскай бяспекі КНР.

Згодна з паведамленнем, з пачатку правядзення ЧС было раскрыта больш за 300 крымінальных спраў, звязаных з незаконнымі стаўкамі на футбольныя матчы, а таксама абясшкоджана больш за 100 злачынных груповак, аб'ём сродкаў, якія фігуруюць па справах, склаў больш за 1 млрд юаняў.

Як стала вядома, на пачатку бягучага года органы грамадскай бяспекі па ўсёй краіне актывізавалі намаганні па барацьбе з незаконнай дзейнасцю, сфакусаваўшыся галоўным чынам на сферы анлайнавых азартных гульняў і футбольных ставак.

Такім чынам, яшчэ да пачатку ЧС было раскрыта больш за 2500 крымінальных спраў, звязаных з азартнымі гульнямі анлайн, абясшкоджана вялікая колькасць груповак і платформаў футбольных ставак у Інтэрнэце. Пры гэтым аб'ём канфіскаваных і замарожаных грашовых сродкаў перавысіў 3 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040