Асаблівыя адносіны з Д.Трампам
  2018-07-14 20:37:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп завяршае паездку ў Еўропу. Лейтматыў турнэ амерыканскага лідара – "ЗША – першыя сярод першых». Заходнія СМІ назвалі гэту паездку «серыяй дыпламатычных фіяска». На думку некаторых заходніх журналістаў, ЗША пры Трампе сталі ізаляванай краінай.

13 ліпеня на прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй прэзідэнт Трамп пацвердзіў, што адносіны ЗША і Вялікабрытаніі дасягнулі «найлепшага ўзроўню». Як вядома, стаўшы гаспадаром Белага дома, праз тыдзень Д.Трамп прыняў Тэрэзу Мэй, якая ад імя каралевы Вялікабрытаніі запрасіла яго наведаць Вялікабрытанію. Падчас гэтага візіту амерыканскага прэзідэнта ўлады Вялікабрытаніі зрабілі ўсё магчымае, каб пазбегнуць пратэстаў і абурэнняў. Так, Д.Трамп быў на аўдыенцыі ў каралевы ў Віндзорскім замку, а потым пабываў у загарадным катэджы прэм'ер-міністра.

Яшчэ да візіту ў Вялікабрытанію ў інтэрв'ю адной брытанскай газеце Дональд Трамп непрыкрыта крытыкаваў Тэрэзу Мэй. Інтэрв'ю тады не выйшла. А пасля сустрэчы з брытанскім прэм'ерам "Sun" выкінула гэту «цяжкую артылерыю», якую мясцовыя СМІ назвалі «дыпламатычнай катастрофай». На другі дзень візіту Д.Трамп на сумеснай прэс-канферэнцыі папрасіў у Тэрэзы Мэй прабачэння за свае словы, асудзіўшы СМІ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040