Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй Еўрапейскага савета Д.Тускам і старшынёй Еўракамісіі Ж.-К.Юнкерам
  2018-07-17 09:19:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" сустрэўся са старшынёй Еўрапейскага савета Дональдам Тускам і старшынёй Еўракамісіі Жанам-Клодам Юнкерам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і ЕС уваходзяць у шэраг найбуйнейшых эканамічных і гандлёвых суб'ектаў свету, а таксама з'яўляюцца прыхільнікамі шматбаковай гандлёвай сістэмы. Бакам неабходна ўмацоўваць стратэгічныя кантакты і ўзаемадзеянне, поруч адстойваць заснаваную на правілах сістэму свабоднага гандлю, сумесна адстойваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню ў гандлёва-інвестыцыйнай сферы.

Д.Туск і Ж.-К.Юнкер паведамілі, што супрацоўніцтва ў рамках партнёрства ЕС і Кітая мае важнае значэнне. ЕС удзячны Кітаю за падтрымку працэсу еўрапейскай інтэграцыі, мае намер пашыраць супрацоўніцтва з Кітаем ва ўсіх сферах, ажыццяўляць цесныя кантакты і каардынацыю ў міжнародных справах. ЕС і Кітай выступаюць у падтрымку заснаванага на правілах міжнароднага парадку, урэгулявання адносін паміж дзяржавамі на аснове ўзаемапавагі, удасканалення шматбаковай гандлёвай сістэмы пасродкам шматбаковых кансультацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040