Дзяржсавет КНР апублікаваў часовыя правілы, якія рэгулююць рынак працоўных рэсурсаў
  2018-07-17 16:51:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР апублікаваў часовыя правілы, якія рэгулююць рынак працоўных рэсурсаў, каб даць больш эфектыўную падтрымку насельніцтву ў пытаннях працаўладкавання і прадпрымальніцтва.

Гэта першае ў краіне адміністрацыйнае палажэнне, якое тычыцца пошуку працы, найму і звязаных з гэтым паслуг на рынку працоўных рэсурсаў.

Палажэнне ўступіць ў сілу 1 кастрычніка 2018 года, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян.

Гэты крок павінен дапамагчы ў навядзенні парадку на рынку працы і аптымізацыі размеркавання працоўных рэсурсаў, а таксама аказаць падтрымку насельніцтву ў пытаннях працаўладкавання і прадпрымальніцтва.

У прыватнасці, у палажэнні гаворыцца, што ўрады на ўзроўні павета і вышэй павінны стварыць інфармацыйную сістэму па рынку працоўных рэсурсаў, якая будзе ахопліваць як сельскія, так і гарадскія раёны, а таксама розныя галіны.

Палажэнне забараняе мясцовым урадам і ўстановам усталёўваць якія-небудзь неправамерныя абмежаванні, што перашкаджаюць рацыянальнаму перамяшчэнню працоўных рэсурсаў.

У ім таксама ўтрымліваецца патрабаванне прасоўваць рэформы па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур, перадачы паўнамоцтваў на больш нізкія ўзроўні і па паляпшэнні абслугоўвання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040