Кітайская кампанія CGN набыла найбуйнейшы наземны ветрапарк Еўропы
  2018-07-18 15:50:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская генеральная карпарацыя атамнай энергетыкі (China General Nuclear Power Group, CGN ) набыла ветрапарк North Pole ў Швецыі.

У паведамленні карпарацыі, якая базуецца ў Шэньчжэне / правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай/, адзначаецца, што кампанія CGN Europe energy, якая з'яўляецца яе "дачкой", падпісала ў аўторак з карпарацыямі Macquarie і General Electric пагадненне, згодна з якім да кітайскай кампаніі перайшло 75 працэнтаў долі ўдзелу ў шведскім ветраэнергетычным праекце.

Праект "North Pole" рэалізуецца на тэрыторыі горада Пітэа. У ветрапарку плануецца ўсталяваць 179 ветраэнергетычных установак GE магутнасцю 3,63 МВт кожная, якія плануецца здаць у эксплуатацыю да канца 2019 года. Агульная ўстаноўленая магутнасць ветраэлектрастанцыі, як паведамляецца, складзе 650 тыс. КВт, зрабіўшы яе найбуйнейшай у Еўропе.

Кампанія CGN Europe Energy была створана ў чэрвені 2014 года ў Францыі. Асноўныя напрамкі яе дзейнасці - фінансаванне еўрапейскіх праектаў аднаўляльнай энергетыкі, уключаючы ветраную (марскую і наземную) і сонечную, будаўніцтва і эксплуатацыя адпаведных аб'ектаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040