У Індыі пры абвальванні двух будынкаў два чалавекі загінулі, больш за 20 знаходзяцца пад заваламі
  2018-07-19 14:38:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у індыйскім штаце Утар-Прадэш адбылося абвальванне двух будынкаў, у выніку чаго загінулі па меншай меры два чалавекі. Мясцовая паліцыя мяркуе, што пад заваламі знаходзяцца больш за 20 чалавек.

Па словах прадстаўніка адміністрацыі, недабудаваны шасціпавярховы дом паваліўся і ўпаў на суседні чатырохпавярховы будынак, які таксама абрынуўся. Больш за сто выратавальнікаў вядуць пошукі.

Некаторыя СМІ паведамляюць, што ў чатырохпавярховым доме пражывалі 10 сем'яў. Вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040