Сі Цзіньпін прыбыў у Абу-Дабі з дзяржаўным візітам у ААЭ
  2018-07-20 09:06:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў з дзяржвізітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Гэта першы візіт кіраўніка Кітая ў ААЭ за 29 гадоў.

Сі Цзіньпіна і яго жонку Пэн Ліюань у аэрапорце сустрэлі віцэ-прэзідэнт, прэм'ер-міністр ААЭ шэйх Мухамед бен Рашыд аль Мактум і наследны прынц Абу-Дабі шэйх Мухамед бен Заід аль Нахаян.

Ад імя ўсяго Кітая Сі Цзіньпін перадаў ураду і народу ААЭ словы шчырага прывітання і найлепшыя пажаданні. З дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін 34 гады таму Кітай і ААЭ заўсёды ставіліся адно да аднаго на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і раўнапраўя, сказаў Сі Цзіньпін. Ён адзначыў, што ў двухбаковых сувязях відавочны прагрэс, таксама плённым з'яўляецца практычнае супрацоўніцтва ў розных сферах. ААЭ з'яўляюцца першай краінай наведвання ў ходзе яго тура, а таксама першай краінай візіту пасля яго перавыбрання на пасадзе старшыні КНР. Гэта сведчыць аб тым, што Кітай надае сур'ёзную ўвагу адносінам з ААЭ.

Старшыня КНР адзначыў, што чакае сустрэчы з кіраўнікамі ААЭ, каб абмяняцца меркаваннямі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, і выказаў упэўненасць, што пры сумесных намаганнях бакоў гэты візіт пройдзе паспяхова і дапаможа ўмацаваць сяброўства паміж краінамі і іх народамі.

Віцэ-прэзідэнт ААЭ і наследны прынц Абу-Дабі адзначылі, што прадстаўнікі розных колаў грамадства ААЭ пільна сочаць за візітам Сі Цзіньпіна, які, на іх думку, будзе мець гістарычнае значэнне і ў значнай ступені паспрыяе прасоўванню двухбаковых стратэгічных адносін.

Пасля візіту ў ААЭ Сі Цзіньпін наведае Сенегал, Руанду, ПАР, дзе возьме ўдзел у 10-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС ў Яганэсбургу, а таксама на зваротным шляху зробіць прыпынак на Маўрыкіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040