Сакрэт высокіх прыбыткаў амерыканскіх кампаній у Кітаі
  2018-07-20 15:05:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 20 па 23 жніўня ў ЗША пройдуць слуханні аб спісе кітайскіх тавараў на суму 200 млрд. долараў для наступнага ўвядзення пошлін у памеры 10%. Урад Дональна Трампа адзначае, што ЗША прымае гэтыя меры таму, што шэраг дзеянняў і несправядлівыя гандлёвыя меры, у прыватнасці, урадавыя датацыі, прынятыя Кітаем, нанеслі велізарныя страты амерыканскаму боку.

Скарга Вашынгтона дазваляе зрабіць выснову, што ў гандлі з Кітаем ЗША панеслі вялікія страты. Ці так гэта? – разважае кітайскі эксперт нашага радыё.

Дзякуючы хуткаму росту эканомікі Кітая і велізарнаму спажывецкаму рынку, большасць амерыканскіх кампаній дамагліся поспехаў у Кітаі. Амерыканская кампанія Amphenol Corporation – другі найбуйнейшы ў свеце вытворца электрычных і оптавалакновых злучальнікаў і кабеляў. Статыстычныя даныя кампаніі паказваюць, што на працягу апошніх 10 гадоў штогадовы прырост валавога аперацыйнага прыбытку кампаніі складаў 9%. Даходы на кітайскім рынку выраслі з 560 млн долараў да 2,1 млрд долараў. Пры гэтым сярэднегадавы прырост дасягнуў 16%, што амаль у тры разы вышэй агульнасусветных тэмпаў росту. У 2015 годзе прадукцыя кампаніі «Амфенол» займала 80% кітайскага рынку высакахуткасных злучальнікаў для камунікацыйнага абсталявання і сервернай індустрыі.

Пасля выхаду на кітайскі рынак кампанія «Амфенол» пачала хутка развівацца, скупляючы кітайскія кампаніі і заводы іншых краін на тэрыторыі Кітая, якія на той час займаліся вытворчасцю злучальнікаў. У 2007 годзе «Амфенол» падпісала пагадненні па патэнтны абмен з кампаніяй FCI. Абедзве кампаніі ўсталявалі стратэгічны саюз. Маючы неабходныя патэнты і тэхналогіі, кампанія выцесніла з кітайскага рынку іншыя фірмы па вытворчасці злучальнікаў і атрымала высокія прыбыткі.

Відавочна, што карпарацыя «Амфенол» – не адзіная амерыканская кампанія, якая дамаглася велізарных поспехаў на кітайскім рынку. Згодна з інфармацыяй, амерыканская кампанія Corning Incorporated па вытворчасці шклопанэляў займае 50% кітайскага рынку. Для кампаніі Corning Incorporated менавіта Кітай стаў важнай базай па вытворчасці шклопанэляў і рынкам для іх рэалізацыі.

Што тычыцца кампаній Apple і General Motors, то Кітай не толькі іх вытворчая база, але і самы буйны рынак спажывання, па аб'ёмах продажаў даўно апярэдзіўшы нават Злучаныя Штаты.

Яшчэ адзін момант: з мэтай прыцягнення замежных інвестыцый у слабаразвітыя раёны ў цэнтральнай і заходняй частцы краіны ўрад Кітая прадаставіў шэраг ільгот, якія тычацца фінансавай, падатковай, крэдытнай і аграрнай сфер. Паводле статыстыкі аддзела механізацыі сельскай гаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, у 2016 г. сумесныя прадпрыемствы з амерыканскім капіталам, якія працуюць у сферы сельгасабсталявання, атрымалі ад урада Кітая дапамогу ў памеры 657 млн. юаняў, у 2017 г. гэта сума павялічылася да 745 мільёнаў.

З моманту ўступлення краіны ў СГА на кітайскі рынак увайшло шмат амерыканскіх карпарацый, імкнучыся скарыстацца льготнымі ўмовамі. Гэта дазволіла ім атрымаць велізарныя прыбыткі. Яшчэ ў 2010 г. Кітай стаў першым у свеце аўтарынкам, апярэдзіўшы ЗША. Без кітайскіх спажыўцоў сусветны аўтарынак не атрымаў бы такой падтрымкі.

Паводле прагнозаў экспертаў, у 2018 годзе Кітай абгоніць ЗША і стане найбуйнейшым у свеце спажывецкім рынкам. Гэта азначае, што Кітай становіцца прыярытэтным рынкам для сусветных транснацыянальных карпарацый, у тым ліку і амерыканскіх.

Вашынгтон ініцыіраваў гандлёвую вайну з Кітаем на падставе абароны амерыканскіх інтарэсаў. Цяжка зразумець, што гэтым самым хочуць сказаць ЗША. Па ўсім відаць, што аднабаковыя меры не прынясуць карысці амерыканскім кампаніям, якія даўно атрымліваюць велізарныя прыбыткі ў Кітаі.

Азіраючыся на гэтыя падзеі, можна выказаць здагадку наступстваў ад пошлін, уводзімых Белым домам. Першае, згодна апублікаванаму Гандлёвай платай ЗША ў Кітаі «Справаздачы аб дзелавым асяроддзі ў Кітаі у 2018 годзе», дзякуючы добрым тэмпам росту кітайскай эканомікі, 64% кампаній-членаў Палаты паведамілі, што іх даходы ўзраслі, а 75% кампаній паказалі на тое, што яны дасягнулі рэнтабельнасці. Гэтыя два паказчыкі сталі самымі высокімі за апошнія тры гады. Другое, з 1 ліпеня Кітай знізіў імпартныя пошліны на аўтамабілі з краін ЕС і Японіі да 15%. Тым часам з 6 ліпеня амерыканскія аўтамабільныя кампаніі вымушаныя плаціць штрафную дадатковую пошліну ў памеры 25%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040