Сі Цзіньпін заявіў аб неабходнасці падыходу, арыентаванага на людзей у барацьбе з паводкамі
  2018-07-20 15:14:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неабходна ў барацьбе з паводкамі прытрымлівацца падыходу, арыентаванага на людзей, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Наступіў сезон паводак і тайфунаў, адзначыў ён. Парткамы і ўрады адпаведных рэгіёнаў павінны рашуча прытрымлівацца падыходу, арыентаванага на людзей, і зыходзячы з яго ўсімі сіламі арганізаваць і праводзіць працы, звесці да мінімуму чалавечыя ахвяры, належным чынам уладкаваць жыццё людзей у пацярпелых раёнах і мінімізаваць шкоду ад стыхіі, падкрэсліў ён.

З ліпеня моцныя дажджы абрынуліся на шырокую тэрыторыю Кітая, стаўшы прычынай паводак на буйных рэках краіны, уключаючы Янцзы і Хуанхэ. Па стане на 18 ліпеня, затопленымі ліўнямі апынуліся 27 рэгіёнаў, дзе пацярпелі 20,53 млн людзей, 54 чалавекі загінулі і яшчэ 8 прапалі без вестак. Таксама затоплена 1,76 млн га пасеваў сельгаскультур, 23 тыс. жылых і іншых пабудоў разбурана. Прамы эканамічны ўрон ад стыхіі ацэньваецца ў 51,6 млрд юаняў.

Сі Цзіньпін заклікаў улады адпаведных рэгіёнаў да ўзмацнення падрыхтоўкі на выпадак надзвычайных сітуацый, поўнага выканання працоўных абавязкаў, выпрацоўцы грунтоўных мер па рэагаванні на НС. Таксама Сі Цзіньпін заявіў пра важнасць актыўнага маніторынгу і ранняга папярэджання небяспечных метэаралагічных з'яў, паводак і геалагічных бедстваў у першую чаргу ў раёнах, дзе высокія рызыкі.

Галоўны дзяржаўны штаб па барацьбе з паводкамі і засухай, Міністэрства прыродных рэсурсаў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі павінны ўзяць на сябе каардынацыю ўсіх сіл і рэсурсаў, даваць указанні мясцовым органам улады ў правядзенні выратавальных работ і зрабіць усё магчымае для забеспячэння асабістай і маёмаснай бяспекі людзей, захавання сацыяльнай стабільнасці, падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040