Назіраецца пазітыўная дынаміка развіцця адносін Кітая і Руанды – прэзідэнт Поль Кагамэ
  2018-07-23 15:36:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Назіраецца пазітыўная дынаміка развіцця двухбаковых адносін Кітая і Руанды. Кітайская ініцыятыва "Пояс і шлях" падае міру, у тым ліку і Афрыцы, узаемавыйгрышны варыянт развіцця. Пра гэта заявіў прэзідэнт Руанды Поль Кагамэ ў інтэрв'ю кітайскім СМІ напярэдадні дзяржаўнага візіту ў Руанду старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

"Я неаднаразова бываў у Кітаі. Кіраваць такой густанаселенай краінай, як Кітай, надзвычай складана. Але ўсё ж КНР удалося дасягнуць выбітных вынікаў развіцця, што зрабіла на мяне глыбокае ўражанне", – адзначыў прэзідэнт.

Паводле даных Сусветнага банка, эканоміка Руанды апошнія дзесяць гадоў дэманструе імклівы рост. У краіне істотна скарацілася прапорцыя людзей, якія пражываюць за мяжой беднасці. З 2001 па 2015 год сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП Руанды складалі каля 8 працэнтаў. Руандыйскі лідар заявіў, што пазітыўнае развіццё краіны залежыць ад належнага кіравання рэсурсамі і шырокага ўдзелу народа ў дзяржаўным будаўніцтве. "Акрамя таго, Руанда ахвотна вывучае перадавы вопыт іншых краін. Грунтуючыся на ўласных нацыянальных асаблівасцях, мы распрацавалі мадэль развіцця, якая падыходзіць менавіта Руандзе," – дадаў П. Кагамэ. Ён адзначыў, што добрыя адносіны паміж Кітаем і Руандай ідуць каранямі далёка ў мінулае. Сёння двухбаковыя адносіны працягваюць развівацца. Пекін і Кігалі вядуць плённае супрацоўніцтва ў розных галінах, такіх як інфраструктура, ахова здароўя, адукацыя і сельская гаспадарка.

Будучы дзеючым старшынём Афрыканскага саюза, П. Кагамэ заявіў, што зараз АС праводзіць рэформы, накіраваныя на садзейнічанне развіццю афрыканскіх краін і Саюза. У сувязі з гэтым Кітай можа адыграць значную ролю ў падтрымцы працэсу рэформаў АС і садзейнічанні развіццю Афрыкі.

Закрануўшы канцэпцыі будаўніцтва чалавечай супольнасці з адзіным лёсам, П. Кагамэ пацвердзіў, што канцэпцыя мае вялікае значэнне і будзе спрыяць сумеснаму развіццю Кітая і іншых краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040