У Буэнас-Айрэсе завяршылася двухдзённая нарада міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў G20
  2018-07-24 10:31:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

22 ліпеня ў Буэнас-Айрэсе завяршылася двухдзённая нарада міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў «Вялікай дваццаткі». Несумненна, што гандлёвым пытанням надавалася асноўная ўвага прысутных. Пасля нарады бакі апублікавалі сумесную заяву, у якой падкрэслілі, што ўсім краінам неабходна пашыраць дыялог для вырашэння праблем, звязаных з гандлёвымі спрэчкамі ў глабальнай эканоміцы. Аднак міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр адзначыў, што ЗША павінны спачатку адмяніць свой тарыф на алюмініевую прадукцыю, інакш ЕС не зможа весці перамовы са Злучанымі Штатамі аб свабодным гандлі. Ён акрэсліў пазіцыю Парыжа адносна таго, як і калі пачаць гандлёвыя перамовы з Белым домам, падкрэсліўшы адзінства поглядаў Францыі і Германіі: Вашынгтон павінен зрабіць першы крок, адмяніўшы павышэнне тарыфаў.

У пачатку сакавіка гэтага года ЗША павялічылі пошліны на алюмініевую прадукцыю, спасылаючыся на 232-ы артыкул Закона аб пашырэнні гандлю ад 1962 года. Пасля гэтага дзеяння амерыканцы пачалі правакаваць міжнародныя гандлёвыя спрэчкі. З аднаго боку, яны абвінавачвалі Кітай, ЕС і іншых гандлёвых партнёраў у безадказнасці, заявіўшы, што ЗША не ініцыятар, а самі па сабе таксама з'яўляюцца пацярпелым бокам. Таксама ў Вашынгтоне бесперапынна прымаюць меры для павышэння пошлін і тарыфаў. Напрыклад, пасля павелічэння пошлін на алюмініевую прадукцыю ЗША пачалі пагражаць ЕС павелічэннем тарыфаў на аўтамабілі. У ЗША таксама вырашылі ўвесці дадатковыя пошліны на тавары з Кітая, змяніўшы іх аб'ём з першапачатковых 50 млрд. долараў да 200 мільярдаў.

22 студзеня ўрад Д.Трампа абвясціў аб увядзенні з 7 лютага новых увазных пошлін на імпартныя пральныя машыны і сонечныя батарэі, звязаныя з таварамі на суму 9 млрд долараў. Пазней у Белым доме заявілі, што з 23 сакавіка ўводзяцца дадатковыя пошліны сталь і алюміній – 47,8 млрд долараў. Яшчэ праз тры тыдні амерыканскі ўрад аб'явіў пра гатоўнасць да новых мытных тарыфах на кітайскую прадукцыю на суму 50 млрд долараў. Мяркуючы па ўсім, Злучаныя Штаты не збіраюцца завяршаць пачатае супрацьстаянне. Краіна гатова да працягу маніпуляцый па сваіх правілах і сваімі спосабамі.

Заклапочанасць з нагоды вялікай верагоднасці пасіўнага ўплыву гандлёвай вайны на рост глабальнай эканомікі выказала на нарадзе дырэктар Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. Паводле прагнозу МВФ, гандлёвая вайна знізіць рост глабальнай эканомікі на 0,5% і прывядзе да страт аб'ёмаў вытворчасці на суму каля 430 млрд долараў.

21 ліпеня брытанская газета «Файнэншел таймс» апублікавала каментарый, у якім адзначаецца, што парушэнне ЗША правілаў СГА, гандлёвы пратэкцыянізм і бясконцы гандлёвы канфлікт не толькі прыводзяць да распаўсюджання пратэкцыянізму, але і ўплываюць на геапалітыку, пагражаючы міжнароднаму парадку. Артыкул цытуе амерыканскага эканаміста Ота Тода Мэлеры: «Калі тавары не могуць перасекчы межы, іх перасякаюць арміі». Аўтар каментарыя ўдакладняе: пакуль да гэтага не дайшло, але тэндэнцыі ўжо назіраюцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040