МЗС КНР: Кітай не мае намеру стымуляваць экспарт за кошт канкурэнтнай дэвальвацыі валюты
  2018-07-24 14:46:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы абвінавачванні ЗША ў тым, што кітайскі бок ажыццяўляе маніпуляцыю абменным курсам юаня, афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сёння адзначыў, што кітайскі бок не мае намеру стымуляваць экспарт за кошт канкурэнтнай дэвальвацыі валюты.

На планавай прэс-канферэнцыі Гэн Шуан паведаміў, што абменны курс юаня галоўным чынам вызначаецца прапановай і попытам на рынку, ён перажывае як зніжэнне, так і павышэнне. У цяперашні час базавыя аспекты кітайскай эканомікі працягваюць паляпшацца, што аказвае моцную падтрымку захаванню базавай стабільнасці абменнага курсу юаня.

"Кітай не мае намеру стымуляваць экспарт за кошт канкурэнтнай дэвальвацыі валюты, гэта паслядоўная пазіцыя кітайскага боку", – сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040