13 чалавек сталі ахвярамі высокай тэмпературы паветра ў Японіі
  2018-07-24 15:27:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У многіх рэгіёнах Японіі ў панядзелак назіралася высокая тэмпература паветра. 2377 чалавек у 9 прэфектурах былі дастаўлены ў бальніцы з цеплавым ударам, 13 пацярпелых памерлі.

Паводле даных метэаслужбы Японіі, тэмпература ў Сайтаме 23 ліпеня дасягнула 41,1 градуса Цэльсія, усталяваўшы новы гістарычны рэкорд для краіны. Максімальная тэмпература паветра ў Токіа і прэфектуры Гіфу пераваліла за 40 градусаў, у сталіцы Японіі гэта адбылося ўпершыню. 70% назіральных пунктаў па ўсёй краіне зафіксавалі тэмпературу звыш 30 градусаў, 26% – 35 градусаў.

Метэаслужба Японіі заклікала насельніцтва краіны сур'ёзна паставіцца да прафілактыкі цеплавых удараў, якія могуць быць смяротна небяспечнымі. Як паведамляе інфармагенцтва, 16-22 ліпеня ў Японіі па меншай меры 21 тыс. чалавек дастаўлена ў бальніцы з цеплавым ударам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040