Пэн Ліюань прысутнічала на выпускной цырымоніі для выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі ў Прэторыі
  2018-07-25 15:27:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у першай палове дня жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна, спецпасланнік ЮНЕСКА па пытаннях падтрымкі адукацыі дзяўчынак і жанчын Пэн Ліюань прысутнічала на выпускной цырымоніі для выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі ў Прэторыі.

Пэн Ліюань прыбыла ў залу цырымоніі ў суправаджэнні жонкі прэзідэнта ПАР Тшэпы Матсэпэ, іх сустрэў прадстаўнік Афрыканскага фонду асацыяцыі самадапамогі.

Выступаючы на цырымоніі, Пэн Ліюань адзначыла, што выкладчык – высакародная прафесія. Паводле яе слоў, каб дапамагчы дзецям развіцца і атрымаць поспех у жыцці, рэалізаваць мары і ў канчатковым выніку прасунуць справу нацыянальнага адраджэння і росквіту, педагогі заўсёды павінны памятаць пра спадзяванні і абавязкі, ускладзеныя на іх краінай і нацыяй, вучыць дзяцей на аснове маралі, заставацца добразычлівымі і старанна вучыцца. Пэн Ліюань заклікала прысутных на мерапрыемстве настаўнікаў і навучэнцаў ўнесці ўклад у развіццё адносін паміж Кітаем і ПАР.

Праграма падрыхтоўкі выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца Афрыканскім фондам асацыяцыі самадапамогі. Адпаведныя курсы прайшлі ўжо больш за тысячу выхавальнікаў з бедных раёнаў краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040