Прадстаўнік МЗС КНР аб выніках дзяржаўнага візіту старшыні Сі Цзіньпіна ў ПАР
  2018-07-26 10:32:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан ў сераду на чарговай прэс-канферэнцыі праінфармаваў аб выніках дзяржаўнага візіту старшыні Сі Цзіньпіна ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку.

Гэн Шуан адзначыў, што на працягу мінулых 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін абедзве дзяржавы ў ходзе пошуку ўласнага шляху развіцця, які адпавядае нацыянальнай спецыфіцы, аказвалі бесперапынную ўзаемную падтрымку. За кароткія 20 гадоў у міждзяржаўных адносінах быў ажыццёўлены важны скачок ад партнёрства да ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства, што стала рэдкім выпадкам для Кітая ў развіцці адносін з іншымі краінамі.

Далей Гэн Шуан сказаў, што падчас знаходжання ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі старшыня Сі Цзіньпін і прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса правялі перамовы і разам прысутнічалі на ўрачыстасцях у гонар 20-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ПАР. Лідары дзвюх краін дасягнулі важнага кансенсусу адносна далейшага прасоўвання ўсеабдымнага стратэгічнага партнёрства ў новы перыяд, дамовіліся ўзмацняць абмены на высокім узроўні, паглыбляць палітычны ўзаемадавер, спалучаць стратэгіі развіцця, садзейнічаць практычнаму супрацоўніцтву, актывізаваць гуманітарныя абмены, умацоўваць шматбаковае ўзаемадзеянне, сумесна супрацьстаяць пратэкцыянізму.

Лідары дзвюх дзяржаў таксама сышліся ў меркаванні, што бакі гатовы ўмацоўваць супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" і Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве, актывізаваць абмены і супрацоўніцтва ў сферы новай эканомікі і перспектыўных галінах з тым, каб сумесна карыстацца пладамі чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, і каб народы дзвюх краін змаглі атрымаць асалоду ад вялікай колькасці вынікаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

Паводле слоў чыноўніка кітайскага МЗС, адносіны паміж КНР і ПАР сталі наглядным прыкладам развіцця кітайска-афрыканскіх адносін, супрацоўніцтва Поўдзень-Поўдзень, а таксама салідарнасці і ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі з рынкам, які фарміруецца. Гэта мае важнае паказальнае значэнне для стварэння больш цеснай супольнасці адзінага лёсу Кітай-Афрыка, фарміравання новай мадэлі міжнародных адносін, заснаваных на прынцыпах узаемапавагі, справядлівасці і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040