Міністр замежных спраў Германіі: "Амерыка перш за ўсё" – гэта агульнае выпрабаванне для Японіі і Еўропы
  2018-07-26 15:46:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітыка Дональда Трампа "Амерыка перш за ўсё" – гэта агульнае выпрабаванне для Японіі і Еўропы. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас падчас візіту ў Токіа.

Нямецкі палітык адзначыў, што для Японіі і Еўропы, якім выгадны свабодны гандаль, иснуючая тэндэнцыя гандлёвага пратэкцыянізму і палітыка "Амерыка перш за ўсё" з'яўляюцца агульным выпрабаваннем. Падпісанне ЕС і Японіяй пагаднення аб эканамічным партнёрстве дае свету выразны сігнал аб барацьбе з гандлёвым пратэкцыянізмам.

Хайка Маас правёў гутарку з міністрам замежных спраў Японіі Тара Конам. Бакі аднадушна прызналі важнасць абароны міжнароднага парадку, у тым ліку правілаў свабоднага гандлю. Кіраўнікі МЗС дзвюх краін таксама заявілі, што пагадненне аб японска-еўрапейскім эканамічным партнёрстве з'яўляецца ўвасабленнем цеснага ўзаемадзеяння і асновай двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і палітычнай сферах. Бакі спадзяюцца, што пагадненне як мага хутчэй уступіць у сілу.

Японія і ЕС 17 ліпеня афіцыйна падпісалі пагадненне аб эканамічным партнёрстве пасля пяцігадовых перамоваў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040