У Пекіне і Гуанчжоу будуць створаны інтэрнэт-суды
  2018-07-26 15:49:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Інтэрнэт-суды адкрыюцца ў Пекіне і Гуанчжоу. Такое рашэнне прынята на відэаканферэнцыі Вярхоўнага народнага суда КНР.

Першы ў Кітаі інтэрнэт-суд быў адкрыты ў горадзе Ханчжоу ў жніўні мінулага года на фоне павелічэння колькасці выпадкаў дзелавых спрэчак, якія ўзнікаюць у сетцы. ВНС зробіць больш жорсткай пазіцыю па барацьбе з анлайн-махлярствам, ілжывымі чуткамі, гандлем персанальнай інфармацыяй і інш., а таксама паабяцаў прыняць рашучыя меры па забеспячэнні бяспекі прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, барацьбе з забруджваннем, гвалтам у дачыненні да медыцынскага персаналу і са школьным булінгам.

ВНС таксама абавязаўся змагацца з арганізаванай злачыннасцю і "ахоўнымі парасонамі" – афіцыйнымі асобамі, якія затуляюць злачынныя арганізацыі, абараняючы іх ад пакарання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040