Сі Цзіньпін заклікаў краіны БРІКС паглыбляць адносіны стратэгічнага партнёрства
  2018-07-27 10:32:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Яганесбургу прайшла 10-я сустрэча лідараў БРІКС. На сустрэчы старшынстваваў прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса, у ёй прынялі ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Бразіліі Мішэл Тэмер, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі. Лідары пяці краін абмяняліся меркаваннямі па пытаннях супрацоўніцтва, а таксама дасягнулі шырокага кола дамоўленасцей.

Сі Цзіньпін выступіў з прамовай і ініцыятывамі па развіцці супрацоўніцтва БРІКС у будучыні, падкрэсліўшы неабходнасць сумеснага прасоўвання будаўніцтва доўгатэрміновага міру, усеагульнай бяспекі, сумеснага працвітання, адкрытасці, інклюзіўнасці, чыстага і цудоўнага свету. Ён падкрэсліў, што краіны БРІКС павінны прытрымлівацца гістарычных тэндэнцый, паглыбляць адносіны стратэгічнага партнёрства, даваць выдатным перспектывам другога дзесяцігоддзі станавіцца рэальнасцю. Сі Цзіньпін прапанаваў даць свабоду велізарным перспектывам эканамічнага супрацоўніцтва, рашуча абараняць мір і бяспеку ў свеце, паглыбляць гуманітарныя абмены і супрацоўніцтва.

С. Рамафоса заявіў, што ПАР падтрымлівае стварэнне краінамі БРІКС партнёрскіх адносін у эпоху новай прамысловай рэвалюцыі. Ён заклікаў выкарыстоўваць шансы чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, каб лепш развіваць супрацоўніцтва БРІКС у наступным дзесяцігоддзі.

М. Тэмер заявіў, што краіны БРІКС стаяць перад аднолькавымі задачамі развіцця і павінны ўзмацняць згуртаванасць, сумесна супрацьстаяць бягучым рызыкам і выклікам.

У. Пуцін заявіў, што ў сучасных міжнародных умовах краінам БРІКС неабходна згуртаванасць, узаемадзеянне, рашучая падтрымка прынцыпаў мультылатэралізму і міжнародных нормаў, сумесная работа па абароне эканамічнага парадку, а таксама належнае вырашэнне вострых рэгіянальных пытанняў палітычнымі метадамі.

Н. Модзі заявіў, што краіны БРІКС з'яўляюцца важным рухавіком сусветнага росту і павінны актыўна садзейнічаць свабоднаму гандлю, лепш абараняць інтарэсы краін, якія развіваюцца.

На сустрэчы апублікавана Яганесбургская дэкларацыя лідараў краін БРІКС. У ёй утрымліваюцца выразныя сігналы аб супрацьдзеянні пратэкцыянізму, рашэнне аб запуску партнёрства БРІКС у эпоху новай прамысловай рэвалюцыі і аб паглыбленні супрацоўніцтва ў галіне гандлю, эканомікі, фінансаў, палітыкі, бяспекі і гуманітарных абменаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040