Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам Турцыі Р.Т.Эрдаганам
  2018-07-27 10:37:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся ў Яганесбургу з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Турцыя з'яўляюцца партнёрамі па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Бакі павінны садзейнічаць больш хуткай рэалізацыі важных праектаў супрацоўніцтва і стыкоўцы стратэгій развіцця Кітая і Турцыі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Турцыя з'яўляецца важнай краінай з пачатковым рынкам на Блізкім Усходзе. Кітай спадзяецца сумесна з Турцыяй з дапамогай фармату "БРІКС+" узмацняць узаемадзеянне і супрацоўніцтва.

Р.Т.Эрдаган выказаў задавальненне развіццём турэцка-кітайскіх адносін, дадаўшы, што Турцыя мае намер сумесна з Кітаем збліжаць кантакты высокага ўзроўню, паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне гандлю, эканомікі, інвестыцый, інфраструктуры, бяспекі і барацьбы з тэрарызмам. Гэта спрыяе развіццю і стабільнасці ў рэгіёне. Паводле яго слоў, Турцыя падтрымлівае супрацоўніцтва ў галіне сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", выступае супраць пратэкцыянізму, адстойвае прынцыпы свабоднага гандлю, мае намер больш цесна ўзаемадзейнічаць і каардынаваць пазіцыі з Кітаем па міжнародных справах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040