Кітай паспяхова запусціў два навігацыйныя спадарожнікі "Бэйдоу-3"
  2018-07-30 09:48:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю Кітай з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" вывеў на арбіту два навігацыйныя спадарожнікі "Бэйдоу-3". Гэта дзявяты і дзясяты спадарожнікі, запушчаныя Кітаем для спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы "Бэйдоу-3".

Запуск праведзены 29 ліпеня ў 09:48 па пекінскім часе з касмадрома «Січан» у паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань. Пасля больш чым трохгадзіннага палёту спадарожнікі паспяхова выйшлі на працоўныя арбіты.

Да канца 2018 года Кітай плануе запусціць 18 спадарожнікаў з мэтай папярэдне сфарміраваць сістэму "Бэйдоу-3". У прыярытэтным парадку сістэма будзе прадастаўляць паслугі краінам, размешчаным уздоўж "Пояса і шляху".

Новыя спадарожнікі і ракета-носьбіт "Чанчжэн-3Б" распрацаваны і выраблены Кітайскім даследчым інстытутам касмічных тэхналогій і Кітайскім даследчым інстытутам ракетнай тэхнікі. З улікам новага запуску кітайскія ракеты-носьбіты серыі "Чанчжэн" здзейснілі 281 палёт. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040