Еўропа не ў сілах імпартаваць усю амерыканскую сою, ад якой адмовіўся Кітай
  2018-07-30 09:55:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

25 ліпеня ў Вашынгтоне прайшла сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа са старшынёй Еўрапейскай камісіі Жан-Клодам Юнкерам. Бакі дамовіліся не ўводзіць новыя тарыфы да заканчэння дыялогу. Такім чынам, гандлёвае напружанне паміж ЗША і ЕС прыпынілася. За апошнія дні вакол нулявых пошлін, бар'ераў і субсідый на прамысловую прадукцыю, за выключэннем аўтапрама, вылучаных Д. Трампам, у Еўропе чуліся розныя галасы.

26 ліпеня прэзідэнт ЗША, выступаючы перад сельгасвытворцамі ў Аёве, заявіў аб адкрыцці Еўропы для амерыканскіх фермераў. Гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтхайзер на слуханнях у Кангрэсе зацвердзіў, што пытанні сельскай гаспадаркі з еўрапейскімі калегамі абмеркавалі. Аднак у Еўропе пазіцыі, мабыць, іншыя. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон раскрытыкаваў ідэю новага гандлёвага пагаднення з ЗША і выступіў супраць перамоваў з Вашынгтонам аб стварэнні глабальнага трансатлантычнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчас выказаў гатоўнасць абароны сумеснай сельскагаспадарчай палітыкі ЕС.

Хоць лідары ключавых краін ЕС заявілі, што не падзяляюць думкі Трампа адносна пазіцый аб сельскай гаспадарцы ў гандлёвым пагадненні, у цэлым у Еўрасаюзе абяцалі прасоўваць супрацоўніцтва ў гэтай сферы ў далейшым. Аднак, ЕС сапраўды мае шэраг магчымасцей для дапамогі Вашынгтону. Ці адносяцца да іх ліку закупкі лішкаў соі ў ЗША, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі з-за адмовы Кітая імпартаваць соевыя бабы са Злучаных Штатаў? Вызначана адмоўны адказ дае агенцтва «Блумберг». Паводле яго звестак, еўрапейскі рынак з'яўляецца адной з альтэрнатыў для закупак соі з ЗША, але ён далёкі ад пакупніцкай здольнасці Кітая. У 2017 годзе экспарт соевых бабоў з ЗША ў КНР ацэньваўся ў 12,3 млрд долараў, у Еўрасаюз амерыканцы прадалі соі толькі на 1,6 млрд долараў. Паводле папярэдніх разлікаў, з 2018 па 2019 год аб'ём закупак амерыканскіх соевых бабоў Еўрасаюзам склаў 15,3 млн тон – менш за 1/6 ад таго, што мог бы купіць Кітай.

Як паказала агенцтва «Рэйтэр», дасягнутае пагадненне паміж ЗША і ЕС носіць чыста сімвалічнае значэнне – Еўрасаюз пачаў нарошчваць увоз амерыканскай соі яшчэ да падпісання пагаднення дзякуючы нізкай цане. У ЕС ужо ўдакладнілі: нягледзячы на ўсе выказванні аб намерах павелічэння закупачных аб'ёмаў, галоўным арыенцірам усё ж застаюцца рэальныя патрэбы еўрапейскага рынку.

Амерыканскім фермерам патрэбен стабільны экспартны рынак, а не фінансавая дапамога ўрада ЗША. Відавочна, што Еўропа не ў сілах спажыць усю амерыканскую сою, ад якой адмовіўся Кітай. Таму, паводле некаторых кітайскіх экспертаў, для за 3,1 млн амерыканскіх фермераў кітайскі рынак страчаны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040