У Кітаі ў першым паўгоддзі 36,618 службовых асоб падвергліся пакаранням за парушэнне "Правілаў з васьмі пунктаў"
  2018-07-31 16:11:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтральная камісія КПК па праверцы дысцыпліны паведаміла, што 36 618 службовых асоб, у тым ліку чыноўнікі міністэрскага ўзроўню, у першым паўгоддзі 2018 года, падвергліся пакаранням за парушэнні "Правіл з васьмі пунктаў", прынятых ЦК КПК у рамках барацьбы з карупцыяй.

Дадзеныя службовыя асобы маюць дачыненне да 25,677 справаў, гаворыцца ў заяве камісіі.

Найбольш распаўсюджанымі правіннасцямі сталі ажыццёўленая з парушэннем нарматываў выплата дапамог або бонусаў, за імі ідуць дарэнне або атрыманне падарункаў, а таксама выкарыстанне службовага транспарту не па прызначэнні.

У чэрвені пакаранням падвергліся 9,519 службовых асоб, якія з'яўляюцца фігурантамі 6,692 спраў, паведамляецца ў заяве камісіі.

"Правілы з васьмі пунктаў" былі прынятыя ў 2012 г. у мэтах скарачэння непажаданых метадаў працы і падтрымання цесных кантактаў партыйных кадраў з народнымі масамі.

Камісія штомесяц паведамляе аб ужыванні "Правіл з васьмі пунктаў" на ўзроўні правінцыйных урадаў, цэнтральных дзяржаўных і партыйных устаноў, дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання і цэнтральных фінансавых устаноў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040