Кітай паспяхова запусціў спадарожнік назірання Зямлі з высокім раздзяленнем
  2018-08-01 09:47:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак паспяхова запусціў аптычны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання "Гаафэнь-11". Згодна з паведамленнем, касмічны апарат быў выведзены на зададзеную арбіту.

Запуск спадарожніка з'яўляецца адным са складнікаў важнага дзяржаўнага навукова-тэхнічнага праекта па стварэнні сістэмы назірання Зямлі з высокім раздзяленнем.

Запуск быў ажыццёўлены з касмадрома Тайюань у правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн - 4Б" / "Long March - 4B" / у 11:00 па пекінскім часе. Гэта 282-я па ліку місія ракет-носьбітаў серыі "Чанчжэн".

Спадарожнік прызначаны, галоўным чынам, для дэталёвага абследавання тэрыторыі дзяржавы, гарадскога планавання, праектавання дарожнай сеткі, ацэнкі ўраджаю сельгаскультур і мінімізацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Спадарожнік таксама будзе прадастаўляць інфармацыйнае забеспячэнне для рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях" і працы ў галіне мадэрнізацыі дзяржаўнай абароны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040