Кітайскае навукова-даследчае судна "Даян-1" адправілася ў 48-ю навуковую экспедыцыю
  2018-08-01 14:27:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З санкцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР кітайскае навукова-даследчае судна "Даян-1" у аўторак адправілася з порта Ціндаа (прав. Шаньдун, Усходні Кітай ) у 48-ю навуковую экспедыцыю.

Цяперашняя экспедыцыя будзе доўжыцца 100 дзён, за гэты час судна пераадолее каля 6700 марскіх міль. Удзел у ёй прымаюць 117 прадстаўнікоў з 30 арганізацый краіны, уключаючы Другі акіянаграфічны інстытут Міністэрства прыродных рэсурсаў, шанхайскі універсітэт Цзяатун, Кітайскі геалагічны універсітэт і Інстытут акіянаграфіі Акадэміі навук Кітая.

Падчас экспедыцыі плануецца правесці комплекснае абследаванне прыродных рэсурсаў і глыбакаводнага экалагічнага асяроддзя ў паўночна-заходняй частцы Ціхага акіяна, ажыццявіць прымяненне часткі глыбакаводнага абсталявання ў эксперыментальным парадку, разгарнуць даследаванне праблем глыбакаводнага асяроддзя, у прыватнасці ў дачыненні да мікрапластыку і радыенуклідаў у марскім асяроддзі, а таксама правесці назіранне за птушкамі і марскімі млекакормячымі жывёламі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040