Прэм'ер-міністр Малайзіі М.Махамад сустрэўся з Ван І
  2018-08-02 09:31:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Малайзіі Махатхір Махамад у сваёй рэзідэнцыі правёў сустрэчу з членам Дзяржсавета КНР, міністрам замежных спраў Ван І.

М.Махамад заявіў, што сённяшні Кітай прыкладае актыўныя намаганні і ўносіць уклад у адкрытасць і росквіт у рэгіёне. Асабліва прапанаваная старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятыва "Пояса і шляху" з'яўляецца важным шансам для краін рэгіёну ў рэалізацыі сумеснага развіцця і росквіту, малазійскі бок будзе актыўна падтрымліваць гэтую ініцыятыву і прымаць у ёй удзел.

М.Махамад заявіў, што Кітай бесперапынна развіваецца і мацнее, што для Малайзіі нясе яшчэ большыя магчымасці. Спрыяльныя малазійскі-кітайскія адносіны выгадныя для развіцця Малайзіі, для міру і росквіту рэгіёна. У далейшым малазійскі-кітайскія адносіны павінны развівацца яшчэ больш цесна.

М.Махамад заявіў, што чакае маючы адбыцца візіт у Кітай, каб прадэманстраваць рашучасць урада Малайзіі прасоўваць двухбаковыя адносіны, а таксама пераняць паспяховы вопыт развіцця Кітая. Ён выказаў спадзяванне на павелічэнне ў Малайзіі інвестыцый кітайскіх кампаній, асабліва, якія займаюцца высокімі тэхналогіямі.

Ван І высока ацаніў неаднаразовае выражэнне М.Махамадам падтрымкі сяброўскай палітыкі ў дачыненні да Кітая. Ён заявіў, што спадар прэм'ер-міністр з'яўляецца добрым і старым сябрам кітайскага народа, адзначыўшы, што за час яго кіраўніцтва кітайска-малазійскія адносіны дасягнулі імклівага развіцця. Разам з фарміраваннем новага ўрада Малайзіі ў двухбаковых адносінах адзначаны новы гістарычны этап. Той факт, што М.Махамад абраў Кітай першай краінай для афіцыйнага візіту, акрамя краін АСЕАН, у чарговы раз паказвае, наколькі прэм'ер-міністр надае вялікае значэнне Кітаю і дружбе з ім. Кітай мае намер сумесна з Малайзіяй, карыстаючыся магчымасцямі маючага адбыцца візіту прэм'ера Малайзіі ў Кітай, адкрыць новую прыгожую будучыню кітайска-малазійскіх адносін. Кітай захоплены актыўнай падтрымкай малазійскім бокам ініцыятывы "Пояса і шляху", верыць, што актыўны ўдзел у ёй Малайзіі не толькі адкрые больш шырокія перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і дапаможа нацыянальнаму развіццю Малайзіі, але і зробіць унёсак у росквіт і адраджэнне Азіі.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па пытаннях рэгіянальнай сітуацыі і гандлёва-эканамічных трэнняў Кітая і ЗША, прыйшлі да адзінага меркавання, што ў гандлёвай вайне няма пераможцаў. Кітаю, Малайзіі і краінам рэгіёну неабходна рашуча садзейнічаць будаўніцтву эканамічнай супольнасці Усходняй Азіі, сумесна падтрымліваць згуртаванасць краін з пачатковым рынкам і іх справядлівыя правы і інтарэсы развіцця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040