Агенцтва «Блумберг»: прадстаўнікі ўрадавых колаў ЗША і КНР праводзяць нефармальную сустрэчу аб аднаўленні гандлёва-эканамічных перамоваў
  2018-08-02 15:27:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агенцтва «Блумберг» паведамляе, што прадстаўнікі міністра фінансаў ЗША Стывена Мнучына і віцэ-прэм'ера КНР Лю Хэ ладзяць нефармальную сустрэчу аб аднаўленні гандлёва-эканамічных перамоваў, і гэта адбываецца на фоне магчымага ўвядзення дадатковых пошлін на кітайскія тавары на суму 16 млрд долараў. Раней паступала інфармацыя аб тым, што Вашынгтон разглядае магчымасць павысіць пошліны на групу тавараў коштам яшчэ 200 млрд долараў, яе каэфіцыент складзе 25%, а не 10%, як прапаноўвалася першапачаткова.

Кітайскія эксперты задаюцца пытаннем аб тым, чаго ж хочуць ЗША: перамоў ці далейшага нарошчвання гандлёвай вайны? Гандлёвая вайна ў дачыненні да Кітая пакуль не дала ніякіх адчувальных вынікаў. 31 ліпеня, выступаючы ў штаце Фларыда, кіраўнік амерыканскай адміністрацыі абараняў сваю гандлёвую палітыку, сцвярджаючы, што прынятыя КНР контрмеры нанеслі ўдар па інтарэсам амерыканскай сельскай гаспадаркі. Аднак эканамісты папярэджваюць, што гандлёвая вайна ўрэшце ўдарыць па канчатковых спажыўцах. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі, прафесар Калумбійскага ўніверсітэта Джозэф Стыгліц заявіў, што ЗША рызыкуюць пацярпець паражэнне ў гандлёвай вайне з Кітаем. Спонсар Рэспубліканскай партыі Чарльз Кок таксама заявіў, што гандлёвая вайна, справакаваная амерыканскай адміністрацыяй, можа прывесці да эканамічнай дэпрэсіі ў ЗША. У сувязі з гэтым ён заявіў пра гатоўнасць пачаць акцыю, накіраваную на падтрымку развіцця свабоднага гандлю і супраць мытнай палітыкі адміністрацыі Д.Трампа.

Кожная суверэнная дзяржава мае права на самастойны выбар шляху развіцця. З самага пачатку кітайскі бок выказаў нежаданне весці гандлёвую вайну, прыкладаючы максімум намаганняў для ўрэгулявання праблемы шляхам перамоваў, добра разумеючы, што ў гандлёвай вайне не будзе пераможцаў. Аднак перамовы павінны ісці на аснове роўнасці і ўзаемапавагі. Калі амерыканскі бок сапраўды хоча ўрэгуляваць праблемы шляхам перамоваў, ён павінен праявіць шчырасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040