У Кітаі пачала працаваць платформа маніторынгу за перапрацоўкай акумулятарных батарэй для электрамабіляў
  2018-08-02 16:35:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На днях у Пекіне пачала працаваць платформа дзяржаўнага маніторынгу за аўтамабілямі на новых крыніцах энергіі і ўтылізацыяй іх акумулятарных батарэй.

На сённяшні дзень у Кітаі было выраблена ўжо звыш за 2,1 млн аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Кітай таксама з'яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам і спажыўцом акумулятарных батарэй (АКБ) для электрамабіляў. У сувязі з гэтым усё больш актуальным становіцца пытанне ўтылізацыі АКБ.

Паводле ацэнак, пасля 2020 года паступова пачне масава заканчвацца тэрмін службы АКБ, якія знаходзяцца цяпер у эксплуатацыі. Калі іх не ўтылізаваць належным чынам, то гэта не толькі паўплывае на навакольнае асяроддзе, але і прывядзе да страты рэсурсаў.

"Адсочванне АКБ на працягу ўсяго жыццёвага цыклу - гэта важная мера для прасоўвання ўтылізацыі і паўторнага выкарыстання АКБ", - заявіў намеснік міністра прамысловасці і інфарматызацыі Кітая Сінь Габінь на цырымоніі запуску платформы.

Паводле яго слоў, міністэрства працягне прыкладаць актыўныя намаганні і аказваць падтрымку ў гэтым напрамку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040