ЗША страчваюць козыры ў гандлёвай вайне
  2018-08-03 08:27:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтхайзер 1 жніўня заявіў, што Д. Трамп загадаў яму разгледзець магчымасць павышэння ўвазных пошлін на кітайскія тавары коштам 200 млрд дол. да 25%, каб вымусіць Пекін правесці т.зв. «структурную рэформу».

Гаспадар Белага Дома выказаў здагадку, што гэтая навіна выкліча сур'ёзны рэзананс у міжнароднай супольнасці. Гэтага не адбылося. 1 жніўня на амерыканскай фондавай біржы не адбылося якіх-небудзь значных узрушэнняў. У вядучых СМІ навіна аказалася прахадной. У мабільным дадатку «The New York Times» яе ледзьве знойдзеш толькі на трэцяй старонцы.

Характэрна, што за апошнія дні ЗША, па-першае, заявілі пра намер павысіць увазныя пошліны на тавары кітайскай вытворчасці агульным коштам 200 млрд. дол. ЗША з 10% да 25%; па-другое, распусцілі чуткі пра гатоўнасць аднавіць перамовы з кітайскім бокам.

Прадстаўнік Мінкамерцыі КНР адзначыў, што амерыканскі бок не толькі не клапоціцца пра інтарэсы ўсяго свету, але і ігнаруе інтарэсы сваіх жа фермераў, прадпрыемстваў і спажыўцоў, выкарыстоўвае стратэгію бізуна і перніка ў дачыненні да Кітая. Паводле яго слоў, падобны падыход не акажа ніякага ўздзеяння на кітайскі бок.

Кітайскія эксперты да гэтага часу спрабуюць даць адказ на пытанне: навошта Трамп спрабуе шантажыраваць сваіх замежных партнёраў? Можна аб'ектыўна сказаць, што гэта цесна звязана з палітычным становішчам у Белым Доме.

Па-першае, гаспадар Белага дома быў удалым бізнесменам. Падчас перадвыбарчай кампаніі ён даў слова «ізноў зрабіць ЗША вялікімі» і прывёз у Белы дом канцэпцыю прадпрымальніцкага кіравання, ужываючы «гандлёвае мастацтва» ў наладжванні міждзяржаўных адносін. На самай справе, т.зв. «гандлёвае мастацтва» не што іншае, як брыдкі шантаж, што сур'ёзна шкодзіць іміджу і аўтарытэту ЗША. Гэта ж і сур'ёзная «страта твару» перад выбаршчыкамі.

Па-другое, на працягу аднаго з лішнім года жорсткай барацьбы ў кулуарах, прыхільнікі жорсткай знешнегандлёвай палітыкі занялі лідзіруючыя пазіцыі. Як напісала газета «Нью-Ёрк таймс», цяперашняя прапанова аб спагнанні 25% мытнай пошліны ў дачыненні да імпартуемых з Кітая тавараў агульнай сумай у 200 млрд. долараў была зроблена менавіта імі. Яны лічаць, што прыняцце балючых мер -- лепшы спосаб, які прымушае Пекін слухацца.

Відавочна, што пасля гандлёвай правакацыі 6 ліпеня адміністрацыя Трампа не дамаглася ніякага істотнага поспеху - гэта балюча ўдарыла па яе самалюбстве. За чатыры з лішнім месяцы гандлёвай вайны з Кітаем амерыканская адміністрацыя ўсвядоміла, што КНР не падобная ні на аднаго з яе ранейшых праціўнікаў, над якімі амерыканцы маглі лёгка атрымаць перамогу.

Больш за тое, сама амерыканская адміністрацыя стала падвяргацца ўсё большаму ціску з-за правакацыі гандлёвай вайны і прычынення шкоды інтарэсам народа ўласнай краіны. Аднак, не знайшоўшы лепшага варыянту для вырашэння праблемы, Вашынгтону давялося пусціць у ход стары трук: гандлёвы шантаж.

Аднак, Кітай не спалохаць. Кітайская культура аддае перавагу ўзаемнай павазе. Кітайскі бок адназначна распачне контрмеры, калі карэнныя інтарэсы краіны і народа падвяргаюцца нападу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040