Ван І сустрэўся з кіраўніком МЗС Японіі Тара Кона
  2018-08-03 10:04:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І ў час сустрэч міністраў замежных спраў у рамках усходнеазіяцкага супрацоўніцтва ў Сінгапуры правёў двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных спраў Японіі Тара Кона.

Ван І адзначыў, што сёлета -- 40-гадовая гадавіна падпісання Дамовы аб міры і дружбе паміж Кітаем і Японіяй. Бакі павінны паўнавартасна ўмацоўваць палітычныя асновы кітайска-японскіх адносін, якія закладзены ў адпаведных чатырох палітычных дакументах. Кіраўнік МЗС КНР выказаў спадзяванне, што Японія будзе шанаваць бягучы трэнд на паляпшэнне адносін, які быў дасягнуты за кошт значных намаганняў, належным чынам вырашаць адпаведныя адчувальныя пытанні, пастаянна нарошчваць пазітыўную энергію, забяспечваць далейшае развіццё адносін паміж Кітаем і Японіяй па правільным шляху. Кітай мае намер сумесна з Японіяй у поўнай меры рэалізоўваць важныя дамоўленасці кіраўнікоў абедзвюх краін і ўмацоўваць практычнае супрацоўніцтва па такіх напрамках, як высокія тэхналогіі, інавацыі і трэція рынкі.

У сваю чаргу, Тара Кона адзначыў, што ў траўні гэтага года прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян здзейсніў паспяховы візіт у Японію. Адносіны паміж Японіяй і Кітаем вяртаюцца на нармальныя рэйкі, адзначаны спрыяльныя зрухі ў супрацоўніцтве ў розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы. Японія мае намер і ў далейшым прыкладаць намаганні для руплівай рэалізацыі важных дамоўленасцяў бакоў, для ўзмацнення кантактаў на высокім узроўні і прасоўвання кааперацыі па такіх напрамках, як інавацыі і супрацоўніцтва з трэцімі бакамі. Ён выказаў спадзяванне на актыўнае ўзмацненне кантактаў паміж моладдзю і фарміраванне спрыяльных сацыяльных асноў для ўстойлівага паляпшэння і развіцця двухбаковых адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040