Кітай імкнецца да міжнароднага супрацоўніцтва па навуковых эксперыментах на сваёй будучай касмічнай станцыі
  2018-08-06 09:45:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікае міжнародную супольнасць да ўзаемадзеяння ў навуковых эксперыментах на сваёй будучай касмічнай станцыі з мэтай прасоўвання міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва і працяглага глабальнага развіцця.

На днях пры Кітайскім даследчым інстытуце касмічных тэхналогій / CAST / быў заснаваны камітэт па справах навукова-тэхналагічных эксперыментаў на кітайскай касмічнай станцыі.

Канал па прыёме прапаноў адкрыты для ўсёй міжнароднай супольнасці. Прапановы і праекты можна перадаць на разгляд праз сайт www.css-research.cn. Адборам праектаў будзе займацца кітайская служба пілатуемай касманаўтыкі.

"Мы шукаем эксперыментальныя праекты, карысныя для прасоўвання касмічных даследаванняў. Мы таксама спадзяемся, што будучая кітайская касмічная станцыя стане арбітальным інкубатарам новых тэхналогій, якія дапамогуць у паляпшэнні жыцця чалавецтва", - адзначыў дырэктар СAST Чжан Хунтай.

Паводле яго слоў, СAST можа таксама даць магчымасць правядзення міжнародных сумесных эксперыментаў на іншых касмічных караблях або спадарожніках.

"Кітай ўсё шырэй адкрываецца знешняму свету, і засваенне космасу з'яўляецца агульнай задачай Кітая і іншых краін. Мы гатовыя ацаніць праекты ў адпаведнасці з агульнапрынятай міжнароднай практыкай і выбраць найбольш перспектыўныя і інавацыйныя з іх. Вынікі даследаванняў будуць даступныя для ўсёй міжнароднай супольнасці", - запэўніў старшыня нядаўна заснаванага камітэта, акадэмік Акадэміі навук Кітая Баа Вэймінь.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040