У Кітаі запушчаны прататып суперкамп'ютара эксафлопснага класа
  2018-08-06 10:06:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі сёння пачалася праца прататыпа вылічальнай машыны эксафлопснага класа, якая адносіцца да наступнага пакалення суперкамп'ютараў. Пра гэта паведамілі распрацоўшчыкі.

Прататып эксафлопснага камп'ютара Sunway быў распрацаваны Дзяржаўным даследчым цэнтрам канструявання і тэхналогій камп'ютараў паралельнага дзеяння / NRCPC /, Дзяржаўным суперкамп'ютэрным цэнтрам у горадзе Цзінань / прав. Шаньдун, Усходні Кітай / і Пілотнай дзяржаўнай лабараторыяй марскіх навук і тэхналогій / горад Ціндаа /.

NRCPC ажыццяўляў кіраўніцтва групай стваральнікаў суперкамп'ютара Sunway TaihuLight, які ў 2016 і 2017 гадах быў прызнаны самай хуткай вылічальнай машынай свету на Міжнародных канферэнцыях па суперкамп'ютэрных тэхналогіях у нямецкім Франкфурце-на-Майне.

"Мы разлічваем пабудаваць камп'ютар эксафлопснага класа ў другой палове 2020 або першай палове 2021", - сказала дырэктар цзінаньскага Дзяржаўнага суперкамп'ютарнага цэнтра Ян Мэйхун.

Іншы прататып эксафлопснага суперкамп'ютара Tianhe-3 прайшоў прыёмачныя выпрабаванні 22 ліпеня. З'яўленне яго канчатковай версіі чакаецца ў 2020 годзе.

Два дадзеных прататыпа адзначылі яшчэ адзін крок Кітая ў напрамку стварэння суперкамп'ютара наступнага пакалення.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040