У Кітаі стварылі каляровую штучную электронную скуру
  2018-08-06 15:55:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія навукоўцы стварылі на аснове графену каляровую штучную электронную скуру, якая можа функцыяніраваць як электронная прылада для маніторынгу стану здароўя.

У e-skin выкарыстоўваецца тонкі, гнуткі электронны матэрыял, які імітуе скуру чалавека і можа адчуваць ціск, тэмпературу і нацяжэнне.

Графен – звыштонкае рэчыва, якое вылучаецца найвышэйшай гнуткасцю і праводнасцю, з'яўляецца ідэальным матэрыялам для электроннай скуры.

Навукоўцы з кітайскага ўніверсітэта «Цінхуа» прадэманстравалі графенавую электронную скуру з ужываннем тэхналогіі лазернага скрайбавання. З дапамогай вады электронная скура можа пераносіцца не толькі на цела чалавека. Яна праяўляе высокую адчувальнасць і доўгатэрміновую стабільнасць, вытрымлівае высокую тэмпературу і зручная для нашэння. Можа быць выраблена па індывідуальных параметрах, што павышае перспектыўнасць навінкі з пункту гледжання камерцыялізацыі.

Навукоўцы перакананы, што электронная скура мае каласальныя патэнцыяльныя магчымасці для прымянення ў галіне аховы здароўя і штучнага інтэлекту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040