У Інданэзіі з зоны землятрусу на востраве Ломбак у бяспечныя раёны вывезены 39 кітайскіх турыстаў
  2018-08-07 17:02:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Нацыянальны пошукава-выратавальны цэнтр Інданэзіі сёння паведаміў, што 3043 турыста, якія апынуліся з-за землятрусу заблакаванымі на астравах каля выспы Ломбак у правінцыі Заходняя Нуса-Ценгара, былі паспяхова эвакуіраваны. У генеральным консульстве КНР у Дзенпасары кар. Сіньхуа высветлілі, што ў бяспечныя раёны ўжо вывезены 39 кітайскіх турыстаў.

Землятрус сілай 7,0 бала, што адбыўся 5 жніўня на востраве Ломбак, даволі моцна закрануў некалькі размешчаных на паўночны захад ад яго папулярных турыстычных выспаў, на якіх апынулася заблакаванай вялікая колькасць турыстаў.

Генконсульства КНР у Дзенпасары сёння ў другой палове дня пацвердзіла, што ў цяперашні час 39 кітайскіх турыстаў былі эвакуіраваны ў бяспечныя месцы, некаторыя з іх ужо вылецелі адтуль авіярэйсамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040