Ясэміцкі нацыянальны парк часткова зачынена на нявызначаны тэрмін з-за лясных пажараў
  2018-08-07 17:05:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Частка Ясэміцкага нацыянальнага парку ў Каліфорніі, аднаго з самых папулярных у ЗША, зачынены на нявызначаны тэрмін, паколькі паблізу бушуе лясны пажар. Пра гэта абвясціла ў панядзелак Служба нацыянальных паркаў ЗША.

"З-за актыўных узгаранняў ў раёнах, прылеглых да нацыянальнаму парку і на яго тэрыторыі, адміністратары парку і супрацоўнікі пажарнай службы прынялі рашэнне падоўжыць дзеючы рэжым частковага закрыцця парку на нявызначаны тэрмін", -- гаворыцца ў заяве ведамства. Па словах спецыялістаў, за апошнія 48 гадзін полымя дасягнула ўсіх дарог, якія вядуць у Ясэміцкую даліну, а падпаленыя сухія і паваленыя дрэвы могуць быць вельмі небяспечнымі.

Паводле апошніх паведамленнях Лясной службы ЗША, разбуральны пажар пачаўся 13 ліпеня і ахапіў да панядзелка парадку 370 кв. км, толькі 38% узгаранняў былі ўзяты пад кантроль. З агнём змагюцца каля 2,7 тыс. чалавек, задзейнічана больш за 200 пажарных машын, 14 верталётаў, 33 бульдозеры. За апошнія тыдні загінулі двое пажарных, яшчэ дзевяць пацярпелі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040