Кітайскія астраномы выявілі гіганцкую зорку багатую літыем
  2018-08-07 17:09:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія астраномы выявілі самую багатую літыем гіганцкую зорку. Знаходка можа праліць больш святла на эвалюцыю Сусвету.

Зорка, у якой літыя ў 3 тыс. разоў больш, чым у звычайнай зорцы, была выяўленая на адлегласці ў 4,5 тыс. светлавых гадоў ад Зямлі ў кірунку сузор'я Змееносца ў паўночнай частцы галактычнага дыска Млечнага шляху.

Камандзе даследнікаў пад кіраўніцтвам астраномаў з Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі КНР / ДААК / пры Акадэміі навук Кітая ўдалося выявіць гэтую зорку пры дапамозе тэлескопа LAMOST, размешчанага ў абсерваторыі Сінлун у 170 км ад кітайскай сталіцы.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў апошнім нумары часопіса Nature Astronomy.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040