Кітай апублікаваў справаздачу аб ходзе расследавання справы аб няякаснай вакцыне ад шаленства
  2018-08-08 09:12:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Следчая група Дзяржсавета КНР актывізавала намаганні ў расследаванні вытворчасці няякаснай вакцыны ад шаленства для людзей, абяцаючы сурова пакараць вінаватых.

Праца пачалася з адклікання з айчыннага і замежнага рынкаў няякаснай вакцыны ад шаленства, вырабленай кампаніяй Changchun Changsheng Life Sciences Limited, сказана ў афіцыйнай заяве.

Следчыя высветлілі, што кампанія парушала правілы кіравання вытворчасцю і дзяржаўныя фармацэўтычныя стандарты вытворчасці вакцын, пачынаючы з красавіка 2014 г. Парушэнні ўключалі ў сябе змешванне вадкасці, тэрмін прыдатнасці якой скончыўся, для вытворчасці пэўных прадуктаў і фальсіфікацыі даты вырабу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040