Кіраўнік МЗС Філіпін: выпрацоўка адзінага праекта абмеркавання тэксту - "важны прарыў" у кансультацыях па Кодэксе паводзін у ПКМ
  2018-08-08 09:13:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністр замежных спраў Філіпін Алан Пітэр Каятана паведаміў, што выпрацоўка краінамі АСЕАН і Кітаем адзінага праекта абмеркавання тэксту Кодэкса паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры / ПКМ / стала важным прарывам у кансультацыях па гэтым Кодэксе і акажа садзейнічанне падтрыманню добрасуседскіх і сяброўскіх адносін паміж краінамі АСЕАН і Кітаем, недапушчэнні ўплыву некаторых адчувальных пытанняў на адносіны АСЕАН з Кітаем у цэлым.

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў Маніле, А.П.Каятана паведаміў, што выпрацоўка адзінага праекта абмеркавання тэксту пацвердзіла, што краіны АСЕАН і Кітай могуць падтрымліваць добрасуседскія і сяброўскія адносіны, не дапускаць уплыву некаторых адчувальных пытанняў у адносінах бакоў на адносіны ў цэлым.

На сустрэчы міністраў замежных спраў Кітая і АСЕАН / "10 + 1" /, якая адбылася 2 жніўня ў Сінгапуры, бакі выпрацавалі адзіны праект абмеркавання тэксту Кодэкса паводзінаў у ПКМ, што стала важным зрухам у кансультацыях па гэтым Кодэксе. А.П.Каятана адзначыў, што разлічвае на стварэнне за кошт Кодэкса паводзінаў у ПКМ механізму для ператварэння ПКМ у мора міру і стабільнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040