Прэзідэнт Ірана назваў ЗША "ненадзейнай" дзяржавай
  2018-08-09 15:58:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў сераду заявіў, што ў вачах сусветнай супольнасці ЗША сталі "ненадзейнай" дзяржавай, якая не выконвае ні аднаго са сваіх абавязацельстваў. Пра гэта паведаміў тэлеканал Press TV.

Як заявіў Х. Раўхані падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў КНДР Лі Ен Хо, які прыбыў з візітам, у цяперашніх умовах дружалюбныя краіны павінны аб'яднацца і актывізаваць супрацоўніцтва.

Паводле яго слоў, Іран гатовы пашыраць адносіны і супрацоўніцтва на ўсіх франтах з сусветнай супольнасцю, у тым ліку, і з Пхеньянам. Іран таксама спадзяецца на дасягненне міру і забеспячэнне бяспекі на Карэйскім паўвостраве, надае вялікае значэнне развіццю падзей у гэтым рэгіёне.

Лі Ен Хо назваў рашэнне ЗША аднавіць санкцыі супраць Ірана няправільным крокам, адзначыўшы, што гэтая мера супярэчыць міжнароднаму праву.

Лі Ен Хо ў аўторак прыбыў у Тэгеран з афіцыйным візітам.

Раней ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам для абмеркавання двухбаковых, рэгіянальных і міжнародных пытанняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040