Кітайскія эксперты: ці заслугоўваюць ЗША далейшага даверу?
  2018-08-13 09:08:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб тым, што санкцыяніраваў павелічэнне пошлін на алюміній і сталь з Турцыі – да 20% і 50% адпаведна. Гэта навіна прывяла да рэзкага падзення курсу турэцкай ліры да гістарычнага мінімуму. У Турцыі неадкладна заявілі, што агрэсіўныя эканамічныя дзеянні ЗША супярэчаць правілам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. На думку аналітыкаў, зносіны ў рэжыме санкцый ніяк не спрыяе збліжэнню пазіцый. Наадварот, непрыхаваны ціск на такую краіну, як Турцыя, можа толькі падштурхнуць краіну да далейшага аддалення ад Вашынгтона.

Адміністрацыя Д. Трампа ўсё часцей звяртаецца да санкцыйнай палітыкі. У тым ліку такія крокі накіраваны нават супраць саюзнікаў. Мэта Вашынгтона – эканамічна запалохаць іншыя краіны і прымусіць іх здацца, каб ізноў увесці глабальны парадак.

Паводле даных даследчага цэнтра Pew Research, колькасць людзей, якія давяраюць кіраўніцтву ЗША, знізілася з 64% у канцы прэзідэнцтва Б.Абамы да 22% у першы год праўлення Д.Трампа.

У мінулым годзе Ангела Меркель па выніках самітаў НАТА і «Вялікай сямёркі» заявіла, што еўрапейцы павінны спадзявацца на ўласныя сілы. «Еўрапейцы павінны ўзяць уласны лёс у свае рукі. Часы, калі мы маглі спадзявацца на іншых, прайшлі», -- падкрэсліла яна.

Якім чынам можна давяраць краіне і ўраду, што не выконваюць сваіх абавязацельстваў? Як ЗША спадзяюцца заваяваць давер і павагу іншых краін, калі самі не хочуць несці адказнасць за міжнародную стабільнасць і бяспеку? – задаюцца пытаннем кітайскія эксперты. Кажучы пра двухбаковыя адносіны, то ў траўні гэтага года, неўзабаве пасля таго, як Кітай і ЗША дасягнулі дамоўленасцей па эканамічных і гандлёвых пытаннях, Д.Трамп неадкладна абвясціў аб увядзенні пошлін на імпарт тавараў з Кітая. ЗША маюць намер у аднабаковым парадку выйсці з фармату шматбаковай гандлёвай сістэмы, пачалі ўжываць аднабаковыя гандлёвыя меры, кіруючыся толькі ўласным бачаннем эканамічных нормаў і правіл.

Як ключавая сусветная дзяржава, ЗША імкнуцца да абсалютнай бяспекі сваёй краіны па ўсіх напрамках – ад ваеннага да эканамічнага, што натуральна. Але, як справядліва каменціруюць аналітыкі, абсалютная бяспека для адной дзяржавы азначае абсалютную адсутнасць гарантый бяспекі для ўсіх іншых краін.

Вынікі апытання, праведзенага нямецкім тэлеканалам Deutsche Welle ў траўні бягучага года, паказалі, што 82% грамадзян Германіі перакананы, што ў палітычных пытаннях амерыканцам давяраць нельга. Падобныя каментарыі робяцца і ў іншых краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040