Ініцыятыва "Пояс і шлях" дапамагае ў працы з бежанцамі: УВКБ
  2018-08-13 10:35:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай можа дапамагчы ў глабальнай працы з бежанцамі, заявіў кіраўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі, які ў суботу завяршыў афіцыйны візіт у Кітай.

"Шмат што з таго, што робіць Кітай праз рэалізацыю ініцыятывы "Пояс і шлях", супадае з тым, што мы робім у краінах, якія прымаюць бежанцаў, звязваючы гуманітарную дапамогу і дапамогу ў развіцці для пошуку больш эфектыўнага вырашэння доўгатэрміновых праблем і вырашэння крызісу бежанцаў", -- сказаў Ф. Грандзі.

Ф. Грандзі разглядае зацікаўленасць Кітая ў рэагаванні на глабальную працу з бежанцамі як частку больш шырокага бачання кітайскага кіраўніцтва, каб выкарыстоўваць вопыт і падыход Кітая для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва, устанаўлення міру і развіцця, а таксама інвесціравання інфраструктурных праектаў па ўсім свеце.

Ф. Грандзі, які ўступіў у пасаду ў 2016 годзе, двойчы наведваў Кітай і паабяцаў штогод прыязджаць у Кітай для ўмацавання дыялогу і далейшага супрацоўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040