Землятрус магнітудай 5,0 адбыўся на паўднёвым захадзе Кітая
  2018-08-13 16:01:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Землятрус магнітудай 5,0 адбыўся ў 01:44 панядзелка ў павеце Тунхай горада Юйсі правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе Кітая. Пра гэта паведаміў Кітайскі цэнтр сейсмалагічных сетак.

Эпіцэнтр падземнага штуршка знаходзіўся ў кропцы з каардынатамі 24,19 градуса паўночнай шыраты і 102,71 градуса ўсходняй даўгаты. Гіпацэнтр залягаў на глыбіні 7 км.

Сейсмалагічная служба правінцыі Юньнань задзейнічала механізм экстранага рэагавання. Група экспертаў была накіравана ў раён бедства.

Штуршкі адчуваліся моцна, многія людзі выбеглі з памяшканняў у мэтах бяспекі, паведаміла крыніца ў мясцовай адміністрацыі.

Як мінімум адзін чалавек пацярпеў, два будынкі былі часткова пашкоджаны ў выніку землятрусу, гаворыцца ў заяве ўладаў павета Тунхай.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040