У ліпені прамысловая вытворчасць вырасла на 6 працэнтаў.
  2018-08-14 16:21:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ліпені гэтага года прамысловая вытворчасць Кітая вырасла на 6 працэнтаў у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Пра гэта паведаміла ў аўторак Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.

Паводле даных Дзяржстата, за першыя 7 месяцаў прамысловая вытворчасць Кітая павялічылася на 6,6 працэнта. ў гадавым вылічэнні. Пры гэтым тэмпы росту былі на 0,1 працэнтнага пункта ніжэй, чым за перыяд са студзеня па чэрвень.

Прамысловая вытворчасць у ліпені вырасла на 0,48 прац. у параўнанні з чэрвенем.

Прамысловая вытворчасць, якая афіцыйна называецца прамысловым дабаўленым коштам, выкарыстоўваецца для ацэнкі дзейнасці пэўных буйных прадпрыемстваў з гадавым абаротам не менш за 20 млн юаняў / каля 2,9 млн дол. ЗША /.

Статыстычныя даныя паказваюць, што ў ліпені вытворчасць і пастаўка электраэнергіі, цеплавой энергіі, газу і вады вырасла на 9 працэнтаў у гадавым вылічэнні.

Дабаўленая вартасць апрацоўчай прамысловасці павялічылася на 6,2 працэнта ў параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. Пры гэтым тэмпы росту былі на 0,2 працэнтнага пункта вышэй, чым у чэрвені. Дабаўленая вартасць у горназдабыўным сектары вырасла 1,3 прац. у гадавым выражэнні, тэмпы росту былі на 1,4 працэнтнага пункта ніжэй у параўнанні з чэрвенем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040