Кітайскія навукоўцы ўпершыню выпусцілі на волю лічынак самага доўгага насякомага ў свеце
  2018-08-16 14:38:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некалькі дзён таму кітайскія навукоўцы ўпершыню выпусцілі на волю выведзеных у штучных умовах лічынак кітайскага палачніка Чжаа, які ў дарослым стане дасягае ў даўжыню памераў чалавечай рукі і з'яўляецца самым доўгім насякомым у свеце.

У канцы 2017 года супрацоўнікам Заходне-кітайскага музея насякомых у гарадской акрузе Чэнду правінцыі Сычуань удалося штучна выгадаваць палачніка Чжаа даўжынёй 64 см, што стала сусветнай сенсацыяй. Гэты від быў прызнаны самым доўгім насякомым у свеце і ўключаны ў апошнюю версію "Кнігі рэкордаў Гінеса".

31 ліпеня дырэктар Заходне-кітайскага музея насякомых, энтамолаг Чжаа Лі выпусціў на волю 15 штучна выведзеных лічынак палачніка, названага ў яго гонар, у нацыянальным прыродным запаведніку "Даяашань", каб стымуляваць аднаўленне і рост дзікай папуляцыі гэтага насякомага. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040