Вашынгтон не адменіць павышаныя тарыфы на турэцкія сталь і алюміній – Белы дом
  2018-08-16 16:04:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вашынгтон не адменіць павышаныя тарыфы на турэцкія сталь і алюміній нават у выпадку вызвалення Турцыяй амерыканскага пастара Эндру Брансана. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-сакратар Белага дома Сара Сандарс падчас рэгулярнага брыфінгу для журналістаў. Яна адзначыла, што меры ЗША ў дачыненні да Турцыі былі прыняты "на падставе меркаванняў нацыянальнай бяспекі". А санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненні да двух міністраў Турцыі, непасрэдна звязаны са справай пастара Брансана. Сара Сандарс заявіла, што меры ў адказ, прынятыя Турцыяй супраць ЗША, выклікаюць шкадаванне і з'яўляюцца "памылковым крокам". Кажучы пра ўплыў ціску ЗША на турэцкую эканоміку, Сара Сандарс сказала, што амерыканскі бок надае ўвагу эканамічнай сітуацыі ў Турцыі і дэвальвацыі турэцкай валюты, аднак эканамічныя праблемы Турцыі "даўнія" і не былі выкліканы амерыканскім ціскам.

Нагадаем, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў на імпарт шэрагу тавараў з ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040