Сянганскі ўчастак высакахуткаснай чыгункі Гуанчжоу-Шэньчжэнь-Сянган адкрыецца 23 верасня
  2018-08-24 15:17:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя САР Сянган сёння паведаміла, што Сянганская частка высакахуткаснай чыгункі Гуанчжоу-Шэньчжэнь-Сянган будзе ўведзена ў эксплуатацыю 23 верасня. Гэта дазволіць састыкаваць Сянган з агульнакітайскай сістэмай высакахуткасных чыгунак. Пасажыры з САР Сянган змогуць падарожнічаць прамымі цягнікамі па 44 напрамках.

Як заявіў кіраўнік Упраўлення па справах перавозак і жылля САР Сянган Чэнь Фань, першы цягнік пакіне вакзал Сянган Заходні Цзюлун ў 7 гадзін раніцы 23 верасня па мясцовым часе. Пункт прызначэння - Паўночны Вакзал горада Шэньчжэнь (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай). Кошт квітка ў вагоне другога класа складзе 86 сянганскіх долараў (каля 11 долараў ЗША).

Высакахуткасная чыгунка дазволіць пасажырам падарожнічаць да 44 пунктаў прызначэння ў кантынентальным Кітаі. Сюды ўваходзяць як цягнікі блізкага напрамку (Паўночны Вакзал Шэньчжэня, Паўднёвы Вакзал Гуанчжоу і яшчэ чатыры вакзалы), так і цягнікі далёкага напрамку, у прыватнасьці, да Пекіна, Шанхая і Уханя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040