Першы міжнародны культурны тыдзень кітайскіх вялікіх панд адкрыўся ў Пекіне
  2018-08-24 15:37:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы міжнародны культурны тыдзень кітайскіх вялікіх панд адкрыўся ў чацвер у Пекіне. Мерапрыемства накіравана на распаўсюджанне ведаў пра бамбукавых мядзведзяў у свеце. З нагоды мерапрыемства з 21 па 26 жніўня ў кітайскай сталіцы праводзіцца серыя выстаў, якія дэманструюць дасягненні ў сферы аховы панд і мастацкія вырабы, галоўнай тэмай якіх з'яўляюцца панды. Наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з культурай, звязанай з бамбукавымі мядзведзямі, і атрымаць веды аб такіх рэдкіх жывёлах праз фатаграфіі і відэакліпы, а таксама беручы ўдзел у інтэрактыўных праграмах з ужываннем тэхналогій віртуальнай рэальнасці.

Арганізатары разлічваюць прасунуць ідэю гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды, зазначыў прадстаўнік Дзяржупраўлення лясной гаспадаркі Ян Чаа на цырымоніі адкрыцця выставы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040