Сі Цзіньпін заклікаў вучыцца ў былых супрацоўнікаў інстытута суднабудаўнічай кампаніі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў
  2018-08-27 08:50:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў усіх членаў КПК браць прыклад з трох былых супрацоўнікаў НДІ нумар 760 Кітайскай карпарацыі суднабудаўнічай прамысловасці, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

Хуан Цюнь, Сун Юэцай і Цзян Кайбінь загінулі, абараняючы дзяржаўную эксперыментальную платформу інстытута ад удару тайфуну "Румба", які абрынуўся на ўзбярэжжа горада Далянь правінцыі Ляанін 20 жніўня.

Усе члены КПК павінны браць прыклад з гэтых трох таварышаў, захоўваць цвёрдыя ідэалы і перакананні, заставацца вернымі сваім першапачатковым памкненням, памятаць аб сваёй місіі, добрасумленна выконваць службовыя абавязкі, быць лаяльнымі да партыі і ўносіць ўклад у развіццё краіны, сказаў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040