Беларуская дэлегацыя кнігавыдаўцоў на чале з намеснікам міністра інфармацыі Беларусі Ігарам Бузоўскім прыняла ўдзел у Мінжнароднай кніжнай выставе ў Пекіне
  2018-08-27 18:03:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паспяховым можна ахарактэрызаваць удзел беларускіх кнігавыдаўцоў у Міжнародным кніжным кірмашы ў сталіцы Кітая, які завяршаецца сёння.

Прадстаўнічая дэлегацыя з Беларусі змагла наладзіць і працягнуць кантакты з калегамі і спецыялістамі паліграфічнай сферы на Пекінскай міжнароднай кніжнай выставе, якая праходзіць у сталіцы Кітая з 22 па 27 жніўня. На працягу шасці дзён члены беларускай дэлегацыі акрамя працы на нацыянальным стэндзе, які прадстаўлялі вядучыя выдавецтвы краіны, правялі плённыя сустрэчы, наладзілі супрацоўніцтва.

23 жніўня ў Пекінскім універсітэце замежных моў адбыўся форум кнігавыдаўцоў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія стварылі асацыяцыю "Шаснаццаць плюс адзін". У яе ўвайшлі шаснаццаць еўрапейскіх краін і Кітай. Галоўная місія асацыяцыі - захоўваць дасягненні чалавечай цывілізацыі, яднаць культуры народаў свету. Прадстаўнікі Беларусі і Расіі ўдзельнічалі ў гэтым мерапрыемстве ў якасці назіральнікаў, каб у перспектыве стаць паўнапраўнымі членамі гэтай арганізацыі.

Па выніках сустрэчы ў выдавецтве ўніверсітэта FLTRP дырэктар выдавецтва "Мастацкая лiтаратура" Алесь Бадак падпісаў дамову пра выпуск серыі кніг "Канцэптуальныя пытанні кітайскай культуры". З беларускага боку была вылучана прапанова выдання беларускіх народных казак на кітайскай мове, якую выдавецтва Паднябеснай з цікавасцю прыняло да разгляду.

На сустрэчы выдаўцоў ва ўніверсітэце абмяркоўваліся пытанні аб магчымым супрацоўніцтве па некалькіх напрамках.

Напрыклад, аб падрыхтоўцы з выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя" беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўніка, а таксама кітайскіх размоўнікаў. У адпаведнасці са стратэгічнай праграмай КНР "Адзін пояс, адзін шлях" у Кітаі надаюць вялікую ўвагу вывучэнню спецыфікі эканамічных працэсаў з улікам нацыянальных і культуралагічных асаблівасцяў ключавых краін праекта, у тым ліку Беларусі. Таму дырэктар "Беларускай энцыклапедыі" Уладзімір Андрыевіч і дырэктар Цэнтра моўнага абслугоўвання краін, якія ўваходзяць у праект "Адзін пояс, адзін шлях", Пэн Данлін дамовіліся аб планах падрыхтоўкі і выдання на кітайскай мове кніг па гісторыі Беларусі, культуры, традыцыях, звычаях і самабытнасці народаў, што пражываюць на беларускай зямлі.

Дырэктару выдавецтва "Народная асвета" Вікторыі Калістратавай партнёры з КНР прапанавалі разгледзець кантрольныя экземпляры навучальных дапаможнікаў на кітайскай мове для дзяцей дашкольнага ўзросту і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў з магчымасцю бязвыплатнай перадачы аўтарскіх правоў на іх і выданне гэтых кніг у Беларусі. Ад кітайскіх калег паступіў запыт на падрыхтоўку і выданне вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для студэнтаў Пекінскага універсітэта. Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца з Міністэрствам адукацыі Беларусі.

Намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі і генеральны дырэктар ААТ "Белкніга" Аляксандр Вашкевіч сустрэліся з топ-мэнэджэрамі кампаніі HUAWEI. Абмяркоўваліся тэхналагічныя магчымасці кампаніі па ўдасканаленні дзейнасці і мадэрнізацыі кнігагандлёвай сеткі "Белкніга" з улікам SEO-магчымасцяў кампаніі. Адпаведную прапанову плануецца выпрацаваць сумесна з ААТ "Белкніга" і прадстаўніцтвам HUAWEI у Беларусі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040