Ван Юн прысутнічаў на канферэнцыі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці ў рамках "Пояса і шляху"
  2018-08-29 08:58:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канферэнцыя высокага ўзроўню па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці ў рамках "Пояса і шляху" адкрылася ў кітайскай сталіцы. На адкрыцці прысутнічаў член Дзяржсавета КНР Ван Юн, ён зачытаў віншавальны ліст старшыні Кітая на адрас канферэнцыі і выступіў з прамовай.

Ван Юн адзначыў, што за пяць гадоў з моманту прапановы Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояса і шляху" краіны паглыбілі ўзаемадавер у галіне інтэлектуальнай уласнасці, а таксама актыўна развіваюць практычнае супрацоўніцтва. Ён выказаў спадзяванне, што краіны ўздоўж "Пояса і шляху" будуць пашыраць практычнае супрацоўніцтва ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, удасканальваць законы і прававыя нормы ў гэтай сферы, актыўна даследаваць мадэлі кіравання ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавую эпоху. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040